Чаму цяпер "Плошча"?

Чаму цяпер "Плошча"?

Гурт Eizva шырокаму колу вядомы найперш як стваральнікі "Гімна Вайшнорыі". Чаму цяпер "Плошча"? Адказваюць удзельнікі гурта:

Кажуць, у снежні плануецца так званая "паглыбленая інтэграцыя" з Расіяй. Незадаволеных шмат, магчымыя масавыя пратэсты. Тое, што ў Беларусі называецца "Плошча".

Гэты трэк можа натхніць, пад яго добра збірацца на масавую акцыю пратэсту і ісці туды, уключыўшы музыку ў навушнікі. Увогуле, мы заўважылі, што сярод "змагарскай" музыкі плачу шмат, рамантыкі шмат, а вось такой "канкрэтнай" музыкі, якая б нават, калі можна так сказаць, "замбавала" па-харошаму, як старажытных берсеркаў - воінаў, якія ішлі ў бой, успрымаючы сябе звярамі, - вось такіх няма. Рытміка і наступальнасць у гэтым трэку спрыяе такому.

Апроч таго, у нас так склалася, што ўжо чацвёрты год мы выдаем па трэку, кожны год, у канкрэтны час - на восеньскае раўнадзенства. І прысвячаем выхад кожнага трэку канкрэтнаму святу - Дню адзінства балтаў, які святкуецца на дзяржаўным узроўні ў Літве і Латвіі, а ў Беларусі - на ўзроўні энтузіястаў, якія штогод 22-га верасня, а 8-й гадзіне вечара запальваюць вогнішчы на пагорках і гарадзішчах. Нам падабаецца гэтае свята, яно нас натхняе.